Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для інжынераў-распрацоўшчыкаў.
Пра нас:
* Прадукт Flatlogic – гэта платформа з шаблонамі, генератарам CRUD і хостынгам, якая прапаноўвае ідэальнае рашэнне для вэб-распрацоўкі. Таксама мы працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.
* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з адзнакай 4.9).
* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (у тым лiку FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі жадаеце атрымаць бізнес вопыт.
* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна, у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных спецыялiстаў.
* Кампанія мае два накірунку дзейнасці: прадуктовы і сэрвісны. Можна сказаць, што сэрвісны накірунак, гэта класічны аўтсорс бізнэс, дзе выконваюцца замовы кліентаў. Зараз мы шукаем адказнага і ўлюбённага ў сваю справу кіраўніка сэрвіснай часткі нашага бізнэсу, які будзе развіваць гэты накірунак.Нам патрэбна, каб Вы:
- Мелі вопыт кіраўніцтва асобным business unit/аддзелам/дэпартаментам.
- Разумелі, як працуе аўтсорс бізнэс і мелі вопыт працы ў кампаніях, якія прадаюць паслугі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння.
- Выконвалі паказчыкі росту па даходу/прыбытку/колькасці супрацоўнікаў.
- Разумелі фінансавую частку бізнэсу - як кіраваць рызыкамі, як плянаваць бюджэт, разумелі асноўныя фінансавыя справаздачы.
- Даглядалі за камандамі распрацоўкі і сачылі за выкананнем паказчыкаў/патрабаванняў кліентаў.
- Маглі спакойна размаўляць на ангельскай мове (С1+).
- Вопыт у business development/sales будзе плюсам.
Мы прапануем:
- Вялікія магчымасці для асабістага росту (апцыёны, бонусы, кампенсацыі) праз вялікую адказнасць.
- Працу з цікавымі кліентамі і праектамі.
- Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах.
- Гнуткі працоўны дзень і магчымасць працаваць выдалена.
- Якаснае абсталяванне і камфортны офіс.
- Лямпавая і сяброўская атмасфера ў камандзе, актыўныя і душэўныя карпаратывы, падарункі па асаблівых нагодах.
Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!
* Адгукаючыся на дадзеную вакансію, я (сушукальнік) даю сваю згоду ТАА «Флэтлоджык» на выкарыстанне маіх персанальных даных, якія змяшчаюцца ў рэзюмэ, суправаджальным лісце, а таксама прадастаўляюцца ў працэсе правядзення інтэрв'ю/гутаркі і іншымі спосабамі, для мэт разгляду маёй кандыдатуры на вакансіі Кампаніі, правядзення са мной інтэрв'ю/гутарак, уключэння мяне ў базу сушукальнікаў і для патэнцыйна магчымага заключэння са мной дагавора (кантракта) і (або) грамадзянска-прававога дагавора.