Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага распрацоўшчыкаў.
Пра нас:
* Мы ствараем і прадаем шаблоны мабільных і вэб-дадаткаў, а таксама працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.
* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).
* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (у тым лiку FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі ёсць жаданне атрымаць бізнес вопыт.
* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна, у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных інжынераў.
Нам бы хацелася, каб Вы:
-
Добра разбіраліся ў Vue (ад года камерцыйнага вопыту з Vue) і сачылі за апошнімі трэндамі яго распрацоўкі.
-
Валодалі базай ведаў агульнага праграмавання (патэрны праектавання, ААП).
-
Былі поўныя энтузіязму браць частку адказнасці за развіццё праекта.
-
Маглi камунiкаваць з замежнымi замоўцамі на ангельскай мове (В1 +).
-
Валодалі навыкамі вёрсткі html / css.
Мы прапануем:
- Працу з цікавымі тэхналогіямі і праектамі
- Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах
- ПВТ і афіцыйная заработная плата
- Гнуткі працоўны дзень і магчымасць працаваць выдалена
- Якаснае абсталяванне і камфортны офіс
- Лямпавая і сяброўская атмасфера ў камандзе, актыўныя і душэўныя карпаратывы, падарункі па асаблівых нагодах і карпаратыўная дысконтная праграма
Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць и сустрэцца з Вамi!
*Адгукаючыся на дадзеную вакансію, я (сушукальнік) даю сваю згоду ТАА «Флэтлоджык» на апрацоўку маіх персанальных даных, якія змяшчаюцца ў рэзюмэ, суправаджальным лісце, а таксама прадастаўляюцца ў працэсе правядзення інтэрв'ю/гутаркі і іншымі спосабамі, для мэт разгляду маёй кандыдатуры на вакансіі Кампаніі, правядзення са мной інтэрв'ю/гутарак, уключэння мяне ў базу дадзеных суіскальнікаў і для патэнцыйна магчымага заключэння са мной працоўнага дагавора (кантракта) і (або) грамадзянска-прававога дагавора.